ЦЕПЛАТА́ ВЫПАРЭ́ННЯ,
колькасць цеплаты, якую неабходна перадаць рэчыву ў раўнаважным ізабарна-ізатэрмічным працэсе (пры пастаянных ціску і т-ры) для поўнага ператварэння яго з вадкага стану ў газападобны; адзін з відаў цеплаты фазавага пераходу. Такая ж колькасць цеплаты вылучаецца пры кандэнсацыі пары ў вадкасць. Адрозніваюць удзельную і мольную (малярную) Ц.в., аднесеныя адпаведна да адзінкі масы і адзінкі колькасці рэчыва (1 моль); адзінкі Ц.в. ў
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)